Книги Українською Мовою » 💙 Сучасна проза » Дэпэш Мод 📚 - Українською

Читати книгу - "Дэпэш Мод"

В нашій бібліотеці можна безкоштовно в повній версії читати книгу онлайн українською мовою "Дэпэш Мод" автора Сергій Вікторович Жадан. Жанр книги: 💙 Сучасна проза. Наш веб сайт ReadUkrainianBooks.com дає можливість читати повні версії улюблених книг на Вашому гаджеті (IPhone, Android) або комп’ютері абсолютно безкоштовно, без реєстрації та СМС. Також маєте можливість завантажити книги на свій гаджет у форматі PDF, EPUB, FB2. Файли електронних книг - це цифрові файли, які призначені для перегляду на спеціальних пристроях, що відомі як читальні пристрої для електронних книг.

Шрифт:

-
+

Інтервал:

-
+

Добавити в закладку:

Добавити
1 ... 36 37 38 ... 53
Перейти на сторінку:
яшчэ, здаецца, трава засталася.

– Што ж ты маўчыш?

– Забыўся, – кажа Вася і сапраўды знаходзіць у джынсах рэшткі травы. Усё, бабкі скончыліся, трава сканчаецца, колазварот вады ў прыродзе, інакш ня скажаш. – Колазварот вады ў прыродзе, – кажа мне Вася і забівае папяросу.

19.30 – 21.30

Нават узгадаць няма чаго. Сядзім, маўчым, на нечым засяроджваемся і раптам заўважаем усе гэтыя рэчы навокал сябе, разумееце, старую кухню, скажам, нехта тут, мабыць, жыў і да гэтага, мне такія рэчы заўжды ўстаўлялі – проста тыя месцы, дзе я жыў, як правіла, былі не на шмат старэйшыя за мяне, іх маглі будаваць на маіх вачах, а тут нейкая мэбля, гара бруднага посуду, ён жыве, як скаціна, зусім не прыбірае за сабой, калі б ён быў маніякам, яго б вылічылі па рэштках трупаў у ягоных рондалях на кухні, я вось думаю – чаму такое памяшканьне не далі мне, я б трымаў яго ў чысьціні і цішыні, не пускаў бы сюды ніякіх дэбілаў, і сам бы сюды не прыходзіў для чысьціні экспэрыменту, зачыніў бы дзьверы, запламбаваў бы замок, і пайшлі ўсе ў задніцу – асобна ўзятая кватэра ўзорнага побыту, калі я стану паўналетнім прадстаўніком гэтага дзёўбанага грамадства, я пачну скупаць нерухомасьць, рамантаваць яе, прыводзіць у людскі выгляд і запламбоўваць, парадак павінен быць унутраным, не наўмысным, кватэры, як ныркі – іх трэба ачышчаць ад рознага гаўна, інакш ня будзеш пасьпяваць прыбіраць трупы, у яго пахне кавай і кетчупам, салодкі пах кетчупу, пах нармальнага жыцьця і рэгулярнага харчаваньня, цярпець не магу, кетчуп зацякае мне пад скуру, я нюхаю свае пазногці – яны пахнуць кетчупам – кетчупам і распушчальнай кавай, мёдам і кетчупам, усе гэтыя слоікі і кухлікі, вялікія талеркі, перамазаныя яечняй і відэльцы з засохлым чакалядам – усё гэта пахне кетчупам, мяне пачынае нудзіць, і я кажу Васю пайшлі адсюль, куды? гаворыць ён, куды мы пойдзем? вечар на дварэ, нам яшчэ рана, нам трэба перачакаць тут, а потым паедзем ужо, давай перачакаем у гэтага підара, кетчуп, –кажу я, што? ня чуе Вася, кетчуп – крычу яму я, і ён ківае галавой, нібы хоча сказаць ага, кетчуп-кетчуп, а як жа – кетчуп, пайшлі ў іншы пакой, кажу я, тут шмат посуду, ён ня ўпіраецца і мы выходзім у калідор і трапляем у вітальню, вітальня ў яго таксама заваленая розным антыкварым гаўном, чорт, мяне гэта заўжды раздражняе, у сэнсе, калі я бачу, што да мяне, выяўляецца, таксама нехта жыў, і, у адрозьненьні ад мяне, жыў сапраўдным жыцьцём, еў сьняданкі, займаўся сэксам, можа нават любіў кагосьці, хадзіў на рынкі і ў крамы, купляў ня тое, што мог, а тое, што хацеў, кетчуп, у яго была праца, былі стасункі з рознымі людзьмі, ён апранаў тое, што яму падабалася, езьдзіў адпачываць, у яго быў сапраўдны адпачынак, езьдзіў на пікнікі, умеў гатаваць, смачна гатаваў розныя штукі і нават ня еў іх, кетчуп, кетчуп, калі хварэў, лячыўся ня толькі гарэлкай, а меў нейкія лекі, дамашнюю аптэчку, знаёмых дактароў, у абедзены перапынак мог зайсьці ў рэстаран, прычым не за тым, каб выпіць, а каб перакусіць, меў улюбёныя стравы, улюбёныя, бля, спэцыі, кетчуп, кетчуп, кетчуп, а дзе ў гэты час быў я? чаму тут не было мяне, сярод усіх іхных шафаў і канапаў, палітых кетчупам і цытрынавым сокам, чаму мяне ніхто не ўсынавіў, скажам тады, калі я па некалькі сутак жыў на аўтавакзале і спаў на драўляных крэслах, або калі я некалькі дзён харчаваўся кіпенем, зрэшты, чаму мяне цяпер ніхто не ўсынаўляе, чаму мяне гэты підар усынавіць ня можа? я быў бы сынам підарскага палка, мне ўжо 19, я ўжо дастаткова самастойны, я не патрабую пастаяннай увагі, мне ня трэба мяняць пялюшкі і мяне ня трэба карміць кашай – так, нейкі мінімальны харч, цёплая вада, туалетная папера, парнафільмы на відэа, цёлкі на кухні, канапля на балконе, але нават гэта не галоўнае, галоўнае, каб бацькоўская ўвага была, нармальная і пастаянная бацькоўская ўвага, сапраўдная бацькоўская ўвага, як па тэлевізары.

Мы знаходзім прыкольную радыёлу, у мяне такая была ў дзяцінстве – на чатырох высокіх ножках, у драўляным корпусе, са шкляным экранам, на якім чырвоным напісаны назвы ўсіх паднябесных гарадоў, якія мне ў маім дзяцінстве сьніліся і якія мяне маглі пачуць – Прага, Варшава, Бялград, Усходні Бэрлін, на такой прыкольнай радыёле можна было слухаць вініл і радыё, у дзяцінстве я слухаў падрапаны вініл, але ў гэтага підара вінілу няма, ёсьць, праўда, нейкі занюханы саўковы бітлз, ну, але што мы з Васем – лохі, бітлз слухаць, ды яшчэ ў такім хімэрным стане, калі рэчы рассейваюцца, а пахі наадварот – склейваюцца і разабрацца ва ўсім гэтым проста немагчыма, мы пачынаем круціць радыё, прыкольная радыёла сумна пахрыпвае, і мы чуем адразу тагасьветны голас:

Добры вечар, паважаныя радыёслухачы. Няхай лагода прыйдзе ў вашыя мірныя хаты.

– Хто прыйдзе? – пытаецца Вася.

– Лагода, – кажу. – У хаты.

– А, – кажа Вася.

Сёньня з вамі ў гэты цудоўны вечар,

– Ага, – гаворыць Вася, – цудоўны вечар: дождж цэлы дзень хуячыць.

як заўсёды па суботах а 22.00 маладзёжная праграма «Музычная талака» і я – яе вядучы хрррррррр хрррррррр – дадае ад сябе радыёла. – Сёньняшні выпуск нашай праграмы будзе цалкам прысьвечаны творчасьці папулярнага ірляндзкага гурта, вядомага ня толькі ў нас, але і ў іншых краінах Эўропы – ансабля «Дэпэш Мод». Свае пытаньні, а таксама думкі вы можаце выказаць па тэлефоне хррррр хррррррр хрррррррррр – гаворыць вядучы.

– Якая прыкольная праграма, – кажу я.

– Да, – кажа Вася, – лепш, чым бітлз.

І пакуль вы будзеце задаваць свае пытаньні, гучыць інструмэнтальная кампазыцыя сьцяпана галябарды «Ліст да мамы».

Кампазыцыя сапраўды пачынае гучаць, і нас адразу пачынае ад гэтага развозіць, гэты сьцяпан галябарда ўкладвае ў сваю іёніку столькі галюцынагену, настолькі ўсё гэта стромна гучыць, што цябе ня можа не развезьці, іх на радыё, мабыць, па гэтым прынцыпе і на працу бяруць, так, каб яны ўрубалі, і народ ахуяваў на пятай сэкундзе іхных музычных кампазыцый, так, каб ён – гэты неімаверны і нерэальны сьцяпан галябарда – толькі кранаў сваімі пухлымі валасатымі пальчыкамі плястмасавыя клавішы іёнікі – і бац – цябе перамыкае, і ты ператвараешся ў прыладу боскага промыслу і ўжо не адпаўзаеш ад радыёпрыёмніка, аж пакуль не перададуць прагноз надвор’я на заўтра; мы сядзім

1 ... 36 37 38 ... 53
Перейти на сторінку:

 Увага!

Сайт зберігає кукі вашого браузера. Ви зможете в будь-який момент зробити закладку та продовжити читання книги «Дэпэш Мод», після закриття браузера.

Коментарі та відгуки (0) до книги "Дэпэш Мод"