Книги Українською Мовою » 💙 Сучасна проза » Дэпэш Мод 📚 - Українською

Читати книгу - "Дэпэш Мод"

В нашій бібліотеці можна безкоштовно в повній версії читати книгу онлайн українською мовою "Дэпэш Мод" автора Сергій Вікторович Жадан. Жанр книги: 💙 Сучасна проза. Наш веб сайт ReadUkrainianBooks.com дає можливість читати повні версії улюблених книг на Вашому гаджеті (IPhone, Android) або комп’ютері абсолютно безкоштовно, без реєстрації та СМС. Також маєте можливість завантажити книги на свій гаджет у форматі PDF, EPUB, FB2. Файли електронних книг - це цифрові файли, які призначені для перегляду на спеціальних пристроях, що відомі як читальні пристрої для електронних книг.

Шрифт:

-
+

Інтервал:

-
+

Добавити в закладку:

Добавити
1 ... 35 36 37 ... 53
Перейти на сторінку:
class="p">– Бухло, – кажа Сабака.

– Давай, – гаворыць Гоша.

Сабака дастае пляшку каньяку, аддае Гошу, той моўчкі запіхвае яе ў кішэню халата, і мы заходзім за ім і апынаемся ў велічэзнай кватэры, калідор цягнецца некуды ўглыб, мы ідзем за Гошам і выходзім на бязьмежную кухню, нехуёва яму, відаць, плоцяць за аплёўваньне нашых сьвятыняў, думаю я з зайздрасьцю, на кухні сядзіць Какава, праўда, без касьцюму, таксама ў нейкім халаце, такое ўражаньне, што ў іх тут баня, сядзіць і п’е нешта зь вялікага кубка, магчыма, менавіта какаву і п’е, Андруша, гэта да цябе, кажа яму підар-рэдактар і, страціўшы да нас усякі інтарэс, зьнікае ў нетрах сваёй підарскай кватэры.

– Прывітаньне, – радасна ўсьміхаецца нам Какава, мудак тоўсты.

– Прывітаньне, Какава, – кажа Вася. – прыкольны халат. Ты ў ім цяпер заўжды будзеш хадзіць?

– Гэта мне Гоша даў, – тлумачыць Какава.

– Ну, хопіць, – перапыняю я. – Маруся казала, што ты тэлефанаваў, нешта пра Карбюратара казаў.

– Ага, – кажа Какава. – Я вам яшчэ ўчора хацеў сказаць, а вы і слухаць ня сталі.

– Чаго нам цябе слухаць, – пачынае Сабака, але Вася яго спыняе, маўляў, няхай гаворыць.

– Вось, – працягвае радасна Какава. – вы пайшлі, а я потым думаю, трэба ж вас неяк папярэдзіць.

– Пра што папярэдзіць? – пытаецца Вася.

– Пра Карбюратара.

– Ты ведаеш дзе ён?

– Ведаю.

– Ён у горадзе?

– Вы, што – лохі? – храбрыцца Какава, адчувае, мудак, што ён на сваёй тэрыторыі. – Ладна гэтыя прыдуркі, але ты, Жадан, павінен быў ведаць, вы ж, здаецца, разам вучыцеся.

– Я хварэў, – кажу.

– Ага, – пагаджаецца ён, – у цябе гэта надоўга. Карбюратар даўно ў лягеры.

– У якім лягеры? – пужаюся я.

– Ён што – сеў? – пужаецца ў сваю чаргу Сабака.

– Ды не, куды ён сядзе, – сьмяецца Какава. – Ён у гэтым, у піянерскім лягеры, ці як гэта цяпер называецца, працоўным, о. Там зараз акурат гэты, як яго, першы тэрмін, не, ня тэрмін, завоз. Не, не завоз, зьмена. Прыедзе процьма малалетніх уёбкаў, і Карбюратар будзе іх вучыць, як ставіць намёт.

– Ні фіга сабе, – зьдзіўляюся.

– Да, – кажа Какава, – у лягеры прыкольна. Цёлак шмат. Я некалі, яшчэ ў школе, езьдзіў раз, дык там да мяне адзін важаты чапляўся. Уяўляеце – підарам выявіўся.

– Вось і Карбюратар, мабыць, да кагосьці чапляецца, – кажа Вася.

– Ён што – таксама підар? – не разумее Сабака.

– Не, Карбюратар ня підар, – кажу я, – я яго добра ведаю. Хоць па-свойму – підар, канешне.

– Ну, і што рабіць? – пытаецца Вася ў Какавы.

– Яжджайце да яго, – кажа Какава. – Там класна. Цёлкі.

– Важатыя-підары, – дадае Сабака.

– А дзе гэта? – пытаецца Вася.

– За Вузлавой, – адказвае Какава. – Лягер «Хімік».

– Гэта што – для нейкіх мутантаў лягер? – пытаюся.

– Не, гэта для хімікаў. Значыць, сядаеце на электрычку і едзеце праз Чугуеў да Канцавой. Там чакаеце пару гадзін наступнай электрычкі і едзеце да Вузлавой. Там чакаеце яшчэ пару гадзін і едзеце проста ў «Хімік». З Вузлавой можна і пешкі. Але выяжджаць трэба сярод ночы, інакш не пасьпееце. Там першая электрычка а чацьвёртай ранку. Акурат да абеду даедзеце. У Чугуеве можна бухнуць, – дадае ён чамусьці.

– Гэта як – на перакладных? – пытаецца Вася Камуніст.

– Ну, як хочаце, – незадаволена адказвае Какава. Відаць, у яго свая нейкая фішка па Чугуеве, часам такое трапляецца.

16.00

– А калі зараз выехаць? – пытаюся на ўсякі выпадак.

– Там, здаецца, апошняя электрычка а палове на пятую адыходзіць, – тлумачыць Какава. – Не пасьпееце. Яжджайце начной, – усьміхаецца ён.

– Ты што, сьмяешся? – незадаволена пытаюся ў яго. – Чаго гэта ты ўсьміхаешся, а?

– Нічога, – разгубленаа кажа Какава. – Проста так.

– Проста так, – кажу я незадаволена.

– Ладна, – гаворыць Вася, – а ў вас тут пераседзець да вечара можна? Ці вы зараз трахацца пачнеце?

– Я запытаю ў Гошы, – сарамліва кажа Какава.

– Пра што? – не разумее Вася, але Какава ўжо выбягае з кухні.

– Вось мудак, – незадаволена кажа яму ўсьлед Сабака.

16.15

– Гоша сказаў, можаце сядзець, – радасна забягае на кухню Какава. – Толькі ў туалеце акуратней.

– Ты чуў, Сабака? – гаворыць Вася. – У туалеце акуратней. Усё тое самае, толькі акуратней.

– Сядайце, – кажа Какава, узмахваючы крысамі свайго халату. – Гарбату будзеце?

– А водка ёсьць?

– Не, водкі няма. Гоша ня п’е.

– Ага, ня п’е, – кажа Сабака. – А каньяк забраў.

– У нас жа, – кажу, – яшчэ пляшка заставалася.

– Я не хачу каньяку, – кажа Вася. – У мяне пякотка ад яго. Давай, – прапаноўвае ён Сабаку, – ты зматаеш, водкі купіш. У мяне яшчэ, здаецца, бабкі засталіся.

Вася дастае з кішэні рэшткі сваёй выручкі і аддае іх Сабаку. Какава зачыняе за ім дзьверы, назад трапіш? пытаецца на парозе, без пантоў, кажа яму Сабака і зьнікае. А мы застаемся яго чакаць.

16.30 – 18.00

– Можа, ён памёр?

– Можа, і памёр, – кажа Вася. – А можа, проста зьліняў з маімі бабкамі.

– Перастань, – кажу я. – Ты што – Сабаку ня ведаеш? Ён не зьліняе.

– Значыць – памёр, – кажа Вася.

– Я пайду, – нясьмела кажа Какава, ён тут з намі таксама сядзіць паўтары гадзіны, сумуе, але ісьці не ідзе, усё ж не вытрымлівае і гаворыць – я пайду.

– Куды ты пойдзеш? – пытаюся.

– Ну, – паказвае Какава рукой у калідор. – Туды. А вы тут сядзіце сабе. Можаце гарбаты запарыць. Калі што – паклічаце мяне.

– Давай, валі, – кажа яму ўсьлед Вася. – Слухай, – кажа ён мне, – як ён сюды трапіў?

– Ня ведаю, – кажу. – А мы як сюды трапілі? Бачыш, што ў сьвеце дзеецца?

– Дзе ж Сабака? – толькі і перапытвае Вася.

18.00 – 18.15

18.15 – 18.45

18.45 – 19.10

– Можа, яго задавіла чым-небудзь?

– Можа. Трамваем. Альбо токам.

– Якім токам?

– Электрычным.

– Лепш няхай ужо трамваем.

19.30

– У мяне

1 ... 35 36 37 ... 53
Перейти на сторінку:

 Увага!

Сайт зберігає кукі вашого браузера. Ви зможете в будь-який момент зробити закладку та продовжити читання книги «Дэпэш Мод», після закриття браузера.

Коментарі та відгуки (0) до книги "Дэпэш Мод"