Книги Українською Мовою » 💙 Сучасна проза » Дэпэш Мод 📚 - Українською

Читати книгу - "Дэпэш Мод"

В нашій бібліотеці можна безкоштовно в повній версії читати книгу онлайн українською мовою "Дэпэш Мод" автора Сергій Вікторович Жадан. Жанр книги: 💙 Сучасна проза. Наш веб сайт ReadUkrainianBooks.com дає можливість читати повні версії улюблених книг на Вашому гаджеті (IPhone, Android) або комп’ютері абсолютно безкоштовно, без реєстрації та СМС. Також маєте можливість завантажити книги на свій гаджет у форматі PDF, EPUB, FB2. Файли електронних книг - це цифрові файли, які призначені для перегляду на спеціальних пристроях, що відомі як читальні пристрої для електронних книг.

Шрифт:

-
+

Інтервал:

-
+

Добавити в закладку:

Добавити
1 ... 9 10 11 ... 53
Перейти на сторінку:
ведае як мяне завуць, навокал столькі прыдуркаў круціцца; або не цярплю, калі ў кагосьці на твары розная хуйня, ну, я маю на ўвазе не якіхсьці там цыклопаў аднавокіх, вядома, проста калі ў некага твар парэзаны пасьля галеньня, або кроў на вуснах, або іншыя рэчы – не люблю, па-мойму, гэта непавага – хадзіць з такой брыдотай на твары, ня ўмееш галіцца – сядзі дома, утыкай ў тэлевізар, або займіся чым-небудзь карысным, не – абавязкова расхуячыць сабе пысу якім-небудзь станком, перастрэне цябе на вуліцы і давай грузіць нікому не патрэбнымі рэчамі, не памятаючы, да таго ж, як цябе завуць. Або не люблю касмэтыку, жахлівая рэч – касмэтыка, агрэсыўная і дрэнна пахне, парфуму цярпець не магу, піць яшчэ ладна, але так – не разумею, розныя бранзалеткі, завушніцы, значкі – ува ўсім гэтым ёсьць непавага, ва ўсялякім разе мне так здаецца. Раней я спакойна ставіўся да такіх рэчаў, наагул – раней я шмат рэчаў проста не заўважаў, жыцьцё такая прыкольная штука – чым далей заплываеш у яго акваторыю, тым больш гаўна плавае наўкола, плавае і ня тоне, але зь іншага боку так і цікавей.

Сяброў у мяне досыць шмат, гэта нават не кампанія, хутчэй такі дружны калектыў сымулянтаў, што кідаюць усіх вербавальнікаў і працадаўцаў, мы жывем у некалькіх суседніх пакоях на адным паверсе, сьпім упокат, я нават ня ўсіх ведаю, сапраўдны сябар тут адзін – Вася Камуніст, іншыя – публіка больш-менш выпадковая, хоць яны таксама нашыя сябры, яны то зьяўляюцца, то зьнікаюць, час ад часу іх набіваецца на нашым паверсе больш як дзесяць, іншым разам я сам па некалькі сутак блукаю па калідорах, вылажу на дах і гляджу навокал. Нам усім па 18 – 19, пераважную большасьць маіх сяброў павыганялі ўжо з вучобы, яны цяпер або беспрацоўныя, або займаюцца нікому не патрэбнымі рэчамі, напрыклад, Сабака Паўлаў – я ніколі ня мог зразумець, чым ён напраўду займаецца. Бацькі ў Сабакі Паўлава габрэі, але на сябе ён гэта не пераносіць, гаворыць, што бацькі гэта бацькі, а ён – гэта ён, і больш за тое – Сабака Паўлаў гаворыць, што ён правы. Адпаведна, з бацькамі ён не жыве, гаворыць, што ня можа жыць з жыдамі, тусуецца па знаёмых, часам завісае ў нас на тыдзень-другі, яшчэ ў яго ёсьць бабуля, відаць, не габрэйка, бо ў яе ён таксама іншым разам спыняецца. Час ад часу ён цягае ў бабулі з сэрвантаў розную антыкварную парцаляну і прадае яе на барахолцы, на атрыманыя грошы панакупляе ў аптэчных кіёсках каля рынку розных пігулак і ідзе да нас. Тады мы наагул не выходзім з пакою па некалькі дзён, хіба што адліць ці парыгаць, але парыгаць можна і ў пакоі. Адліць, у прынцыпе, таксама. Я люблю Сабаку Паўлава, нават ня гледзячы на ягоны антысэмітызм, мне-та што.

Сабак ідэйна не працуе, лічыць, западло, гаворыць: «Мне западло працаваць на іх», ён наагул лічыць, што ў нашай рэспубліцы адбыўся пераварот і да ўлады прыйшлі габрэі, жыды – кажа ён, – паўсюль жыды; я ў прынцыпе лічу, што ён дарэмна так гаворыць, але працаваць таксама не хачу. Ня так даўно, праўда, нашы сябры – рэкламнікі Вова і Валодзя – уладкавалі Сабаку да сябе ў газэту, у аддзел рэкламы, кур’ерам, Сабака доўга вагаўся, прыходзіў да нас на паверх, блукаў па кухні, называў Вову і Валодзю жыдамі і вагаўся. Нарэшце адважыўся і пайшоў працаваць. Прапрацаваў дзён дзесяць. Некалькі дзён таму зьнік разам зь нейкай карэспандэнцыяй, Вова і Валодзя прыяжджалі да нас, але мы нічога ня ведалі, тэлефанавалі бацькам, тыя таксама ня чулі пра свайго сына-Сабаку паўтары гады, здаецца, гэта іх задавальняла, нават да бабулі паехалі, бабуля іх не пусьціла, глядзела праз напаўадчыненыя дзьверы і не разумела, што ад яе хочуць, здаецца, Сабака да рэшты замардаваў старую, паспрабуйце, пажывіце з унукам, які на сьняданак спажывае спачатку вадзяру, а потым ужо ўсё іншае. Адным словам, Сабака зьнік і нашы сябры-рэкламнікі пагражалі зрабіць зь ім штосьці страшнае ў тым выпадку, калі ён знойдзецца: «Так і перадайце Сабаку, – казалі яны нам, – яйцы адарвем». Я сумняваўся, што такім спосабам можна было заманіць Сабаку назад у рэдакцыю, але абяцаў перадаць. Мне ня цяжка. Вову і Валодзю мы не далюблівалі, але цярпелі, яны вучыліся на гістарычным, і як большасьць выдатнікаў з гістарычнага, супрацоўнічалі з кдб; кдб, я думаю, моцна пацярпела ад прысутнасьці ў сваіх шэрагах двух даўнаў – Вовы і Валодзі, але парадак ёсьць парадак, я так думаю, інакш для чаго б іх трымалі ў штаце. Вова і Валодзя, вядома па пратэкцыі кдб, ужо на першым курсе ўладкаваліся ў рэклямны аддзел адной зь першых харкаўскіх незалежных газэт, газэта іхняя працавала ад нейкага фонду дэмакратычнага разьвіцця, рэдактар – підар-праныра – выбіў з амэрыкосаў салідны грант, і яны запусьцілі ў сьвет сваю незалежную газэту, аднымі зь першых пачалі друкаваць на вокладцы голых цётак, а ў сярэдзіне – шырокія праграмы тэлеперадач. Акрамя гэтага, пастаянна гналі на савок, можна сказаць, што за грошы амэрыкосаў палівалі гаўном нашу савецкую бацькаўшчыну, нашу маладосьць, можна сказаць, я не любіў гэтую газэту, хаця цёткі на вокладцы мне падабаліся. Вова і Валодзя працавалі, як я ўжо сказаў, у рэкламным аддзеле, ня ведаю, як яны там працавалі, напэўна, дрэнна, бо традыцыйна раз ці двойчы на тыдзень яны заяжджалі да нас, напіваліся вадзяры і біліся між сабой. Наагул яны сябравалі, а як напіваліся, выходзілі незаўважна ў калідор і пачыналі мачыць адзін аднаго, прычым па-сапраўнаму, бяз дурняў, з выбітымі зубамі, з саплямі і сьлязамі на фэйсах. Так што якія зь іх маглі быць кадэбісты – ня ведаю. Мы іх спачатку разводзілі, а потым глядзім – ну, хулі, б’юцца пацаны і няхай сабе. Можа, у іх, у гісторыкаў, так прынята, можа, ім кдб за гэта даплочвае, чаго лезьці.

Яшчэ з намі на паверсе жыве Ваха. Ваха – грузін, хоць Сабака яго таксама называе жыдом. У Вахі свой бізнэс – каля кальцавой, на самым выездзе з гораду, зусім блізка ад нас, у яго стаіць некалькі кіёскаў, у якіх працуе некалькі наложнікаў. Наложнікі жывуць ў адным з кіёскаў, зьбіраюцца там на ноч, узімку распальваюць вогнішча, аднаго разу ледзь не спалілі кіёск, добра, што ён быў жалезны, проста паапякаліся, але выжылі. Ваха мае цэлых два пакоі – у адным ён жыве, а ў іншым трымае кантрабанду, розныя там чакалядкі, колу,

1 ... 9 10 11 ... 53
Перейти на сторінку:

 Увага!

Сайт зберігає кукі вашого браузера. Ви зможете в будь-який момент зробити закладку та продовжити читання книги «Дэпэш Мод», після закриття браузера.

Коментарі та відгуки (0) до книги "Дэпэш Мод"