Книги Українською Мовою » 💙 Сучасна проза » Дэпэш Мод 📚 - Українською

Читати книгу - "Дэпэш Мод"

В нашій бібліотеці можна безкоштовно в повній версії читати книгу онлайн українською мовою "Дэпэш Мод" автора Сергій Вікторович Жадан. Жанр книги: 💙 Сучасна проза. Наш веб сайт ReadUkrainianBooks.com дає можливість читати повні версії улюблених книг на Вашому гаджеті (IPhone, Android) або комп’ютері абсолютно безкоштовно, без реєстрації та СМС. Також маєте можливість завантажити книги на свій гаджет у форматі PDF, EPUB, FB2. Файли електронних книг - це цифрові файли, які призначені для перегляду на спеціальних пристроях, що відомі як читальні пристрої для електронних книг.

Шрифт:

-
+

Інтервал:

-
+

Добавити в закладку:

Добавити
1 ... 18 19 20 ... 53
Перейти на сторінку:
ходзіць і адстрэльвае навокал іхняга будынку ўсё жывое, час ад часу яго забіраюць, але потым адпускаюць на волю, разам са стрэльбай, нейкі ў іх там зусім дзікі Захад выходзіў, як паслухаць Карбюратара. Яшчэ ён апавядаў, што ў ягонага айчыма не было адной нагі, не ад нараджэньня, канешне, ня тое, каб ён быў нейкім паталягічным вырадкам, яму проста яе аднаго разу адрэзалі, гэта быў яшчэ савок, але для айчыма пачалася ўжо ягоная пэрсанальная грамадзянская вайна, зь якой ён і вярнуўся на пратэзе. Гэтую гісторыю Карбюртар апавядаць любіў, ён смакаваў дэталі, прадстаўляў усё гэта ў ролях, адным словам – гісторыя яму падабалася. Як я ўжо сказаў, айчым увесь час цягаў за сабою стрэльбу, добрую, калекцыйную, калі верыць Карбюратару, стрэльбу, у іх там нібыта цэлая кампанія шалёных паляўнічых на скальпы была, ліцэнзій у паловы зь іх не было, але нехта ў іх там працаваў у раённай пракуратуры, так што яны маглі хоць на браневіках ганяць, ніякае даі іх бы не спыніла, палявалі яны цэлы год, на сэзоны ўвагі не зьвярталі, проста набухваліся, бралі мянтоўскі бобік і гналі ў стэп, у бок расійскае мяжы, а паколькі, паўтаруся, савок яшчэ трымаўся сваёй цэласнасьці, то мяжы ніякай і не было, яны проста гналі, на колькі ім хапала бэнзыну, а потым, заглохшы недзе пасярод яравых ці там азімых, як маглі, дабіраліся дадому, замест трафеяў цягнучы на плячах адзін аднаго. Мне гэтая гісторыя таксама падабалася, я не разумеў Карбюратара, у цябе, казаў я, такі прыкольны айчым-ебанат, што ты на яго гоніш, лепш зьезьдзіў бы зь ім, прывёз бы скуру якога-небудзь маманта, я сабе мог уявіць такую паездку, гэтак яны маглі гнаць у прынцыпе да самага Касьпію, як чырвонаскурыя ў прэрыях, забіваючы па дарозе ўсю навакольную фаўну, а прыехаўшы да Касьпію, набіць там цэлую гару вярблюдаў, ці хто там на тым Касьпіі вядзецца, і назад, прыкольна; але Карбюратар такіх рэчаў не любіў, а можа – любіў, толькі віду не падаваў. І вось аднаго разу, падчас чарговага забуха, іхняя п’яная кампанія выехала на палі, і недзе там яны заглохлі, таму мусілі станавіцца на ноч. А зранку на іх наткнуліся камбайны, паколькі стаяла жніво, зноў жа, – не сэзон, і заселі яны недзе проста ў пакосах. Камбайны ехалі, расьцягнуўшыся на пару соцен мэтраў, і раптам перад імі зьявіліся чырвонаскурыя, дакладней – чырвонатварыя ўзброеныя чувакі. Прынамсі, я сабе гэта ўяўляю менавіта так. Найбліжэйшы камбайн, што ішоў проста на іх, пачаў зварочваць, і тут у яго забілася касілка, таму камбайн спыніўся, адтуль вылез чувак, і, баязьліва абзываючы паляўнічых, пачаў лезьці нагой проста ў пашчу свайго сатанінскага агрэгату, намагаючыся прабіць тромб, які ўзьнік; Карбюратар нам потым на схеме паказваў, на схеме, прынамсі, гэта выглядала страшна, я ўжо не кажу пра тэхніку бясьпекі. Ну, але хто ж дзеля гэтага будзе глушыць камбайн, усё ж ідзе бітва за ўраджай, усялякая такая фігня, што тут гаварыць. І вось паляўнічыя, якія ўсё яшчэ адчувалі сябе на паляваньні, раптам вырашылі дапамагчы камбайнёру, ня ведаю, можа ў іх там сумленьне прачнулася, хаця наўрад, мабыць, ім проста было па прыколу агораць такога монстра, як сельскагаспадарчы камбайн «Ніва»; «Ніва», «Ніва», – крычаў Карбюратар, яму ўва ўсёй гэтай гісторыі, пэўна, падабалася вялікая колькасьць тэхнікі, і гэты ягоны кумарны айчым таксама палез сваёй нагою і нават прабіў тромб, і касілка закруціла сваімі мэталічнымі зубамі, заглытваючы ў сваю пашчу чарговую порцыю народнага ўраджаю, уключна з праваю нагой айчыма, чувака пасьпелі выцягнуць назад, але ўжо без нагі, хоць магло быць значна горш. А так проста адкусіла па яйцы, ва ўсялякім разе Карбюратар так гаварыў. Я спрабаваў уявіць сабе што было потым – добра, думаў я, ён ужо быў без нагі, яго, хутчэй за ўсё, павязлі ў бальніцу, але як яны адтуль выбраліся? На камбайнах, ці як? Ну, але добра. А нага? Гэта ж сельскагаспадарчае нутро камбайна добра, як я яго сабе ўяўляў, было ўжо набіта некалькімі сотнямі кілаграмаў залацістага зерня, перамяшанага з храсткамі і жыламі айчыма, плюс неарганічныя рэчывы, ну там, вайсковы чаравік, хэбэшная калашына, карацей – плойма сыравіны, цікава, што хлебаробы з гэтым усім дабром рабілі, сто пудоў жа ня высыпалі, мабыць, здалі дзяржаве, гэта ўжо дакладна, ведаю я гэтых падступных хлебаробаў, яны б і гаўно ўласнае здавалі, калі б яго хто прымаў, і я сабе потым уяўляў гэтае печыва і гэты хлеб, карацей, крывавыя фантазыі простага хлопца, ведаеце, як яно бывае. І вось чувак далей жыў сабе, цяпер ужо з адной нагой, але яму, як я зразумеў, было цалкам дастаткова, прынамсі, ён працягваў бухаць і адстрэльваў усё, што рухалася, проста монстр нейкі.

– Як можна застрэліцца са стрэльбы? – падае голас Сабака. – Там жа ствол доўгі, на сябе не направіш.

– Ну, а калі рыкашэтам? – пытаецца Вася.

– Ну да, – кажу, – ён што – спачатку страляў, а потым кідаўся лавіць кулю, ці што?

– Не, – кажа дзядзя Робэрт. – Ён нагой на курок націснуў.

– У яго ж адной нагі не было, праўда? – пытаюся.

– Дык, правай, – кажа дзядзя. – Ён левай націснуў.

– Ён што – ляўша? – пытае Сабака.

– Сабака, – заклікаем мы яго да сумленьня.

– Уяўляеце? – кажа дзядзя Робэрт. – Яго знайшлі, дык спачатку нават пазнаць не маглі – яму ж паўгалавы зьнесла. Па шкарпэтцы апазналі.

– У вас там, мабыць, шмат аднаногіх паляўнічых? – пытаюся я, але дзядзя Робэрт нават не крыўдуе.

– Дык дзе ён цяпер? – пытаецца Вася.

– У моргу. Пазаўтра пахаваньне.

– Пазаўтра?

– Так, пасьля абеду. Яны яму спрабуюць яшчэ чарапушку сабраць, разумееце?

– А калі не зьбяруць?

– Ня ведаю, спаляць, мабыць. Трэба Сашу знайсьці, каб ён прыехаў. Я ўжо на занятках быў, але яны сказалі, каб я тут шукаў.

– Тут яго няма, – кажа Вася.

– А дзе ён можа быць? – пытаецца дзядзя Робэрт.

– Ну, заставайцеся, – кажу я, – пачакайце.

– Не магу. Мяне дома чакаюць. Сястры трэба з пахаваньнем дапамагчы, потым у морг зьезьдзіць, яны ж яму галаву спрабуюць сабраць, трэба, каб падобна было.

– У іх што, – пытаецца Вася, – шмат варыянтаў?

– Слухайце, хлопцы, – дзядзя Робэрт падымаецца з кейса і падыходзіць да мяне, – знайдзіце яго. Сястра вельмі прасіла, каб ён быў. Яны

1 ... 18 19 20 ... 53
Перейти на сторінку:

 Увага!

Сайт зберігає кукі вашого браузера. Ви зможете в будь-який момент зробити закладку та продовжити читання книги «Дэпэш Мод», після закриття браузера.

Коментарі та відгуки (0) до книги "Дэпэш Мод"