Книги Українською Мовою » 💙 Сучасна проза » Дэпэш Мод 📚 - Українською

Читати книгу - "Дэпэш Мод"

453
0
26.04.22
В нашій бібліотеці можна безкоштовно в повній версії читати книгу онлайн українською мовою "Дэпэш Мод" автора Сергій Вікторович Жадан. Жанр книги: 💙 Сучасна проза. Наш веб сайт ReadUkrainianBooks.com дає можливість читати повні версії улюблених книг на Вашому гаджеті (IPhone, Android) або комп’ютері абсолютно безкоштовно, без реєстрації та СМС. Також маєте можливість завантажити книги на свій гаджет у форматі PDF, EPUB, FB2. Файли електронних книг - це цифрові файли, які призначені для перегляду на спеціальних пристроях, що відомі як читальні пристрої для електронних книг.

Шрифт:

-
+

Інтервал:

-
+

Добавити в закладку:

Добавити
1 ... 20 21 22 ... 53
Перейти на сторінку:
там можа спатрэбіцца шахцёрам пад настрой, Чапай кажа, што ягоны дзед будаваў гэты завод, так што ў іх гэта нібы традыцыя такая сямейная, тата Чапая збухаўся некалькі гадоў таму і лячыўся недзе ў дурцы, Чапай час ад часу езьдзіў да яго ў адведкі, прывозіў сьвежую бялізну і прэсу, перадваў прывітаньні ад брыгадзіра, такія вось рэчы, яны жылі ў адным з баракаў акурат над рэчкай, але баракі пачалі зносіць, а паколькі Чапай-тата яшчэ ў васьмідзесятых прапіў усе дакумэнты ўключна з накладнымі на дзядулевы георгіеўскія крыжы і ордэны працоўнага чырвонага сьцяга, то перасяляць іх ніхто нікуды, вядома, не зьбіраўся, Чапай-джуніар, як сын палка, пайшоў да дырэктара тады яшчэ нармальнага савецкага завода і папрасіўся ўзяць яго ў цэх, тыпу па бацькоўскай лініі, дынастыя там, і так далей, Чапай на такія рэчы вёўся, думаю, ён ужо і ў дурцы пасьпеў сабе месца забраніраваць, у адной палаце з татам, такая б выйшла палата перадавікоў вытворчасьці, да іх бы прыходзілі на экскурсіі піянерскія дружыны, слухалі б іхныя дэпрэсіўна-маніакальныя ўспаміны і пакідалі б ім на тумбачках пакункі з апельсінамі, печывам і дэнатуратам. Прадстаўнікі моцных прафесій павінны паміраць прыгожа, гэта толькі розная інтэлігенцкая шлаябень можа захлынацца ў памыях і пакутваць ад гемарою, а сапраўдныя мужчыны, якія сьціскаюць у сваіх руках, што там яны сьціскаюць у сваіх руках, вось, якія сьціскаюць у руках рычагі ад асноўных мэханізмаў гэтага жыцьця – яны маюць згараць на вытворчасьці, гераічна падаць на гарачыя падлогі ліцейных цэхаў, абрываючы ўласны працоўны стаж, паміраць ад белай гарачкі і перапою, ад рознага там пабытовага траўматызму, калі белую гарачку можна лічыць пабытовым траўматызмам.

Зноў жа-такі, для чаго я гэта ўсё кажу? Дырэктар пагадзіўся ўзяць яго на працу, яны нешта там выправілі ў ягоных дакумэнтах, паколькі Чапай школу яшчэ ня скончыў і рабіць гэтага не зьбіраўся, дырэктар проста забраў яго ў цэх і ўсё. Дазволіў яму жыць у адной з майстэрняў, дакладней у капцёрцы, на прамасьленых робах, і сказаў ні пра што не турбавацца. Дырэктар у іх, тыпу, таксама быў з дынастыі, калі можна ўявіць сабе дынастыю чырвоных дырэктараў, хаця – чаму б і не. Завод на той час пачаў здаваць пазыцыі на рынку вытворчасьці шахцёрскіх аксэсуараў, ці як гэта назваць, ну, то бок там і рынку як такога не было, яны лічыліся адзіным профільным прадпрыемствам у рэспубліцы, завод развальваўся, як і усё ў краіне, што можна было скрасьці – дырэктар скраў, што было нельга – сапсаваў, карацей дзейнічаў па старых інструкцыях па грамадзянскай абароне і, прадугледжваючы наступленьне падступнага, хоць і нябачнага, ворага, станкі, вадаправод і радыёрубку на ўсякі выпадак падарваў, не ў прамым сэнсе, канешне, штосьці там і надалей працавала, некалькі майстэрняў плюс аўтапарк неяк і далей круціліся, толькі агульны энтузіязм зьнік і работнікі распаўзьліся па прыватным сэктары. А Чапай з дырэктарам засталіся. Зь цягам часу дырэктар расслабіўся і вырашыў рэанімаваць хаця б часткова сваё эксклюзіўнае дзецішча, пэўна прывіды памерлых чырвоных дырэктараў прыляталі да яго па начох і размахвалі перад вачыма шахцёрскімі лямпамі, не даючы старому спаць, таму ён зноў пачаў рабіць бізнэс, знайшоў нейкіх інвэстараў, нешта яны там такі запусьцілі на рынак па новай, і хоць большасьць завадской тэрыторыі па-ранейшаму ляжала ў гаўне і руінах, агульнае ўражаньне было такім, што завод працуе. І ўласна, я ўсё гэта гавару да таго, што Чапай па-ранейшаму жыў у сваёй майстэрні, адбіў сабе два пакойчыкі, працаваў аўтасьлесарам, шабашыў налева і направа, дырэктар яго нават любіў, ну, у сэнсе як спэцыяліста. Яшчэ Чапай, паколькі часу ў яго было больш чым дастаткова, вадзіўся з панкамі на раёне і меў сапраўдны самагонны апарат, які ён змантаваў па схемах з абломкаў нейкай абаронкі, сабранай ім па цэхах і майстэрнях, нават знак якасьці на яго прыкруціў, уся гэтая д’ябальская машына зьзяла нікелем, медзьдзю і засакрэчаным авіяцыйным дзюралюмініем, дырэктар ня меў нічога супраць, хай, казаў ён, хай займаецца, калі душа ляжыць да тэхнікі, ён, здаецца, не зусім разумеў, што менавіта пераганяе там па колбах Чапай, але бляск нікелевых змеевікоў яго заспакойваў, тым больш, што за электрычнасьць Чапай плаціў сам, тут галоўнае ўмець лічыць працоўную капейку, там прафсаюзы, самаакупляльнасьць, дзяржаўныя датацыі, ніколі гэтай хуйні не разумеў. І вось чаму я пра гэта кажу – недзе праз панкаў, што куплялі ў Чапая свае наркамаўскія сто грамаў, зь ім пазнаёміўся Саша Карбюратар, Саша ня быў панкам, больш за тое – ён панкаў не любіў, ён любіў тэхніку, ну, я казаў ужо, здаецца, пра гэта, але так выйшла, што яны пазнаёміліся – Саша і Чапай, і Саша час ад часу заходзіў да Чапая ў майстэрню, разглядаў бліскучыя і запацелыя ад перагонкі трубы зьмеевіка, разьбіраў разам з Чапаем схемы танкаў, піў зь літровага кубка яшчэ не настаяную брагу, ну, адным словам – гэта было ягонае, у сэнсе ня брага, а вось усё гэта – станкі, зьмеевікі, цяжкая і машынная прамысловасьць, Карбюратару гэтага не хапала, а ў Чапая гэтага гаўна быў цэлы завод плюс ваколіцы. Таму, калі нашага Карбюратара і можна недзе зараз знайсьці, то хіба што там – у завадскіх майстэрнях, вось, што я думаю і выкладаю ўсё гэта сваім сябрам, так, напраўду ня так ужо і шмат месцаў, дзе нашага брата могуць прапусьціць, вось Карбюратар адно такое месца дакладна меў, і мы павольна зьбіраемся і ўжо выходзім, і раптам ужо на выхадзе трапляем на Какаву, Какава стаіць перад пад’ездам увесь нейкі разьмяклы й апухлы, бачыць нас, о, – кажа, – здароў, вы куды? мы, – гаворыць Вася, – па справах, так што валі спаць. Можна я з вамі? – пытаецца Какава, выціраючы пот рукавом пінжака, мудак тоўсты, давай-давай, – кажа рэзка Вася, – спаць, я не хачу спаць, – зноў просіцца Какава, – вазьміце мяне з сабой, пайшоў на хуй, – нэрвуецца Вася, – цябе нам толькі не хапае. Ну, а куды вы хоць? – жаласна пытае Какава, Какава, – адказвае яму Вася, – у нас справы, бачыш? мы Карбюратара шукаем, Карбюратара? праўда? дык паслухайце, – крычыць Какава, усё, – адразае Вася, – спаць, ну сябры, – разгублена гаворыць Какава, я ж магу вам..., валі давай, дабранач, і мы ідзем, а ён застаецца, прыдурак тоўсты.

12.00

Зеляніна, што наліпае, як вільготная папера, чырвоныя будынкі, мы неяк так не зусім удала выехалі, прапхаліся амаль праз паўгорада, заехалі на

1 ... 20 21 22 ... 53
Перейти на сторінку:

 Увага!

Сайт зберігає кукі вашого браузера. Ви зможете в будь-який момент зробити закладку та продовжити читання книги «Дэпэш Мод», після закриття браузера.

Коментарі та відгуки (0) до книги "Дэпэш Мод"