Книги Українською Мовою » 💙 Сучасна проза » Дэпэш Мод 📚 - Українською

Читати книгу - "Дэпэш Мод"

В нашій бібліотеці можна безкоштовно в повній версії читати книгу онлайн українською мовою "Дэпэш Мод" автора Сергій Вікторович Жадан. Жанр книги: 💙 Сучасна проза. Наш веб сайт ReadUkrainianBooks.com дає можливість читати повні версії улюблених книг на Вашому гаджеті (IPhone, Android) або комп’ютері абсолютно безкоштовно, без реєстрації та СМС. Також маєте можливість завантажити книги на свій гаджет у форматі PDF, EPUB, FB2. Файли електронних книг - це цифрові файли, які призначені для перегляду на спеціальних пристроях, що відомі як читальні пристрої для електронних книг.

Шрифт:

-
+

Інтервал:

-
+

Добавити в закладку:

Добавити
1 ... 23 24 25 ... 53
Перейти на сторінку:
адна залезла на будку і стаіць там, о – куры, – думаю я, – уласна гэта і ўсё, што я думаю, і мы заходзім у хату. У пакоі стаіць стол і больш няма нічога. Сьцены голыя, на адной, праўда, вісіць дарагі кілім, прыхуячаны па баках цьвікамі, цьвікі добра відаць, нічога так – нармальныя, добрыя цьвікі. Юрык кажа нам пачакаць тут і, блішчучы бяльмом, выходзіць у суседні пакой, Чапай чамусьці нэрвуецца, хоць паказвае нам, што ўсё ок, зараз возьмем, я разглядаю цьвікі ў кіліме і раптам бачу на падваконьні вялікую рыбіну, нават ня ведаю, што за рыбіна, я іх ніколі ня мог адрозьніць, ну, там, рыбы, жабы – і ўсё, фортка адчыненая, і вакол рыбіны лётае некалькі пчол, ляніва кружляюць, адкуль яны толькі ўзяліся па такім надвор’і, сонныя і зусім не агрэсіўныя, хоць, можа, менавіта так і павінна быць. Сядаюць на цела рыбіны, поўзаюць па ім, я падыходжу бліжэй, спрабую перавярнуць нябожчыцу і адразу атторгваю руку – рыба зь сярэдзіны проста выжрана гэтымі драпежнікамі, іх там цэлы рой, калі я дакранаюся да рыбіны, яны вылятаюць адтуль і круцяцца над тушай, але хутка супакойваюцца і зноў залятаюць у сярэдзіну, якая брыдота, думаю я, мёртвая рыба, мёртвая цыганская рыба, выжраная зь сярэдзіны, які жах.

Заходзіць Юрык з пакункам травы, бачыць мяне каля рыбіны і таксама ня можа ад яе адарвацца, пчолы зноў запаўзаюць у сярэдзіну, і ёсьць у гэтым нешта настолькі моташнае, што мы ўсе глядзім і ня можам адвесьці ад гэтай чортавай рыбіны вачэй – і я, і Вася, і Чапай, і Юрык, і нават Ісус на ягоным расьпяцьці, што выбіваецца з-пад ягонай кашулі, пільна-пільна глядзіць на выжраную пчоламі цыганскую рыбіну, і нават адвярнуцца ня можа. Юрык нарэшце кладзе пакунак на стол, і мы пачынаем яго нюхаць, мацаць, разглядаць на сьвятло, карацей, усім сваім выглядам паказваем, што нам вядома, як выглядае добрая трава, і што нас не наябеш, хай ты нават тройчы цыган і колішні загклюбам, мы цябе бачым наскрозь, хоць напраўду ні хера мы ня бачым, Вася дастае пачак грошай, адлічвае, Юрык сьвідруе яго сваім бяльмом, Ісус глядзіць пільна-пільна, Юрык скардзіцца, што будзе мець праблемы з рублямі, гэта ж па курсе трэба лічыць, невядома, што там з баксам, з баксам усё нармальна, – кажа Вася, – бакс стаіць, хуй у цябе стаіць, – кажа яму Юрык, але грошы бярэ і выводзіць нас на вуліцу, я яшчэ чую, як пчолы ціха перабіраюць лапкамі ў рыбіным чэраве, хоць, можа, гэта мне толькі здаецца.

На вуліцы Юрык холадна з намі разьвітваецца, мы праходзім зь дзясятак мэтраў, Юрык па-ранейшаму стаіць ля брамы, не заходзячы ў двор, і тут нарэшце Чапай выдае, ён раптам спыняецца, стойце, кажа нам, можам узяць яго на понт, ты што, кажу я, навошта? ён там усё адно адзін, вы ж самі бачылі, нічога ня зробіць, перастань, палохаецца Вася, пайшлі адсюль, усё ж нармальна, ды ладна, кажа Чапай, ня сцыце, зараз я яго разьвяду, ён дастае пакунак з травой, чагосьці ў ім калупаеца, так, нібы правярае, засоўвае назад у кішэню, паварочваецца і ідзе да Юрыка, за некалькі мэтраў ад яго спыняецца і крычыць:

– А трава ў цябе – гаўно!

Во, бля, – думаю я, – бля.

– Гаўно! – паўтарае Чапай больш упэўнна.

І тут Юрык раптам зрываецца і зьнікае ў двары, мы ня ведаем, што рабіць, ну, то бок мы з Васем Камуністам, толькі не Чапай, той, здаецца, у курсе, што яго чакае, напэўна, ён ужо ня першы раз так бярэ на понт свайго дылера, таму ён хутка вяртаецца і крычыць нам рвем адсюль, і мы сапраўды рвем і, трэба сказаць, не дарэмна, таму што брама за намі зноў адчыняецца і адтуль выскоквае Юрык зь бярданкай, з вачэй ляцяць іскры, нават з таго, што зь бяльмом – таксама ляцяць, хоць і ня так моцна, мы бяжым, нам галоўнае дацягнуць да рогу, а там ужо цывілізацыя, трамваі, мэтро, такія-сякія нармальныя стасункі між людзьмі, а за нашымі сьпінамі – Юрык зь бярданкай і ягоны сярэднявечны замак з курамі і пчоламі-кілерамі, нам ёсьць, ад чаго ўцякаць, і мы ўжо выкладваемся, Васю горш – ён бяз паса, трымае рукамі джынсы, каб не згубіць іх, Юрык пры гэтым зводзіць куркі і страляе ў неба над нашымі галовамі, раз, потым другі, у нас ён, дзякаваць богу, нават ня цэліць, а то невядома, чым бы ўсё скончылася, ён страляе ў неба і весела сьмяецца, я гэта досыць добра чую, калі паварочваю за белы цагляны рог, нам у твар б’е сьвежы летні вецер, уздымаючы ў паветра папяровае сьмецьце, пыл і пер’е, і гэтае пер’е круціцца над нашымі галовамі, таму што я нават ня ведаю, каму яно належыць – птушкам з цаглянага палацу ці толькі што падстрэленым анёлам, што прыляцелі вось да Юрыка, скажам, каб палегчыць ягоную сярэднявечную адзіноту, а ён, дэбіл, адагнаў іхную беласьнежную дружную зграю назад у дажджыстае неба і застаўся адзін – застаўся і стаіць сабе там – пасярод пустога цыганскага мегаполісу, самотны-самотны дылер, абдураны лёсам прадаўнік радасьці, якому няма нават з кім пагаварыць, толькі Ісус на ягоным распяцьці сумна хістаецца – зьлева направа, справа налева, зьлева направа.

17.00 – 20.00

– Вы ў гэтым проста не разьбіраецеся. Вы проста гаворыце марксызм-марксызм, і не разумееце, што гэта.

– Ну, так, адзін ты ў нас усё разумееш.

– Пры чым тут я. Гаворка не пра мяне. Вось вы гаворыце марксызм. Насамрэч марксызм перамагае, разумееце?

– Ну, вядома. І дзе ж ён перамагае?

– Марксызм перамаге нідзе. Ён перамаге ў прынцыпе.

– Ну, да.

– Моц марксызму ў ягонай самадастатковасьці. Скажам, Троцкі.

– Троцкі – жыд.

– Так. Вы ведаеце дзеля чаго Троцкі паехаў ў Мэксыку?

– Па-мойму, яму Коба даў трындзюль.

– Коба таксама жыд

– Коба?

– Так. Ільліч таксама.

– Ільліч – казах.

– Татарын.

– Казах.

– Якая розьніца?

– У казахаў няма пісьмовасьці.

– А ў татараў?

– І ў татараў таксама няма.

– Не, Коба ня жыд. Коба – рускі. У яго прозьвішча расійскае – Сталін.

– Гэта не ягонае прозьвішча.

– А чыё?

– Гэта прозьвішча ягонага сына. Васі Сталіна. Ён быў футбалістам.

– Ага, а Троцкі – баскетбалістам. Працоўныя Рэзэрвы.

– Пры чым тут Троцкі, – гаворыць Чапай ужо знаёмую

1 ... 23 24 25 ... 53
Перейти на сторінку:

 Увага!

Сайт зберігає кукі вашого браузера. Ви зможете в будь-який момент зробити закладку та продовжити читання книги «Дэпэш Мод», після закриття браузера.

Коментарі та відгуки (0) до книги "Дэпэш Мод"