Книги Українською Мовою » 💙 Сучасна проза » Дэпэш Мод 📚 - Українською

Читати книгу - "Дэпэш Мод"

В нашій бібліотеці можна безкоштовно в повній версії читати книгу онлайн українською мовою "Дэпэш Мод" автора Сергій Вікторович Жадан. Жанр книги: 💙 Сучасна проза. Наш веб сайт ReadUkrainianBooks.com дає можливість читати повні версії улюблених книг на Вашому гаджеті (IPhone, Android) або комп’ютері абсолютно безкоштовно, без реєстрації та СМС. Також маєте можливість завантажити книги на свій гаджет у форматі PDF, EPUB, FB2. Файли електронних книг - це цифрові файли, які призначені для перегляду на спеціальних пристроях, що відомі як читальні пристрої для електронних книг.

Шрифт:

-
+

Інтервал:

-
+

Добавити в закладку:

Добавити
1 ... 41 42 43 ... 53
Перейти на сторінку:
было? – пытае ён урэшце.

– З кім? – не разумее Вася.

– Ну, з гэтым вашым драчуном... перапрашаю – зь сябрам вашым.

– Пайшоў у бізнэс, – коратка кажа Вася, – адкрыў у Чаркасах сетку аптэк. Гандляваў трамадолам. Год таму памёр ад дыябету.

– Драчыць трэба менш, – злосна кажа вядучы.

На нейкі час павісае маўчаньне. Кожны думае пра сваё. У вядучага, здаецца, свайго было ня так шмат, бо ён не вытрымлівае першы.

– Вось такую павучальную гісторыю, паважаныя радыёслухачы, распавёў нам наш паўночны незнаёмец. Але, мушу адзначыць, што сёньня гэты ваш знаёмы, – чуеце? – сёньня ён наўрад ці адважыўся б на такі крок.

– Гэта яшчэ чаму? – абражана пытаецца Вася.

– Ну, хоць бы таму, што цяпер Гэхан ужо ня той, каб на яго, як вы тут нам распавядалі, ананізаваць.

– Вы пра што?

– Ну, Гэхан вельмі зьмяніўся. Ён зьмяніў імідж.

– Што?

– Ну, выгляд.

– Чуеш? – Вася зноў разгублена тыцкае мне ў твар слухаўкай. – Ён кажа, што Гэхан зьмяніўся.

– Запытай, ці дужа, – раю я.

– І што, – кажа Вася ў слухаўку, – Дужа зьмяніўся?

– Так, вы не паверыце, ягоныя старыя прыхільнікі яго не пазнаюць. Кажуць, гэта ў яго ад гераіну.

– У яго што, – гаворыць Вася, – адвалілася нешта?

– Наадварот, – радасна кажа вядучы.

Вася роспачна глядзіць на мяне. Ой, бля, – думаю.

– У яго штосьці вырасла?

– Так! – пераможна выгукае вядучы.

– Што? – пытае Вася.

– Здагадайцеся.

– Рука?

– Не, не рука.

– Нага, – пачынае гадаць Вася.

– Не, не нага!

– Нават думаць пра гэта не хачу.

– Барада! – выгукае вядучы, вытрымаўшы эфэктную паўзу.

Васю перасмыквае.

– І што – вялікая барада?

– Нармальная.

– І на каго... прабачце – на каго ён цяпер падобны?

– Ну, ня ведаю, – трохі манерна гаворыць вядучы, – гледзячы, з кім параўноўваць. Вось каго зь вядомых асобаў з барадой вы ведаеце?

– Санта Кляўса, – гаворыць Вася.

– Ну, не, – крыўдуе вядучы. – Я вам кажу пра рэальных асобаў. Пра тых, хто сапраўды ёсьць.

– А Санта Кляўса што – няма?

– Няма, канешне.

– Да, мужык? – зьдзекліва кажа Вася. – Гэта ты сам прыдумаў?

– Што прыдумаў? – не разумее вядучы.

– Пра Санта Кляўса. Гэта ж трэба прыдумаць такое – Санта Кляўса няма. Гэта, хутчэй, цябе з тваім дзёўбаным радыё і ўсімі мангольскімі міліцыянтамі, разам узятымі, няма.

– Якімі міліцыянтамі? – не разумее вядучы.

– Мангольскімі, – гаворыць Вася.

З таго боку эфіру павісае цяжкая паўза. Я паказваю Васю – маўляў, дай мне слухаўку, дай я паспрабую, а то ў цябе нешта не выходзіць, што ты прычапіўся да гэтага Санта Кляўса, ну, ня ведае чувак, што Санта Кляўс ёсьць, што ж цяпер, можа, ён старавер які-небудзь, можа, ў яго дзяцінства цяжкае было, можа, у яго тата афіцэр і мама настаўніца матэматыкі, а ты яго грузіш, дай сюды слухаўку, карацей.

– Алё, – кажу я, – вы мяне чуеце?

– Так, – жвава рэагуе вядучы, – а вы мяне?

– Ужо другую гадзіну, – кажу. – Тут мой сябра, на жаль, адышоў і ня змог да канца даслухаць ваш захапляльны аповед. Так што там у вас з Дэйвам? На каго ён цяпер падобны?

– Ага, – гаворыць вядучы, відаць, ён нават не заўважыў, што зь ім размаўляе нехта іншы, – ну, называйце далей вядомых барадачоў.

– Леў Давідавіч Троцкі, – кажу я, падумаўшы. – ці можа вы скажаце, што Троцкага таксама няма?

– Не, – крыху разгублена кажа вядучы, – чаго ж – Троцкі ёсьць.

– Ага, бачыце, – кажу, – усё-ткі хоць штосьці сьвятое для вас засталося.

– Так, – гаворыць вядучы – засталося. Але Дэйв на яго не падобны.

– Не падобны?

– Анітрошачкі.

– Зі зі топ, – кажу.

– Міма.

– Ну, добра, – кажу, – Кастра.

– Што?

– Кастра. Фідэль Кастра. Падобны ён на Фідэля?

– На Фідэля? Так, – гаворыць нарэшце вядучы, – на Фідэля трошкі падобны. На маладога, канешне ж, – адразу папраўляецца ён. – Так, на маладога Фідэля – трошачкі падобны. Я тут нядаўна глядзеў відэазапіс іхняга канцэрту – нам калегі перадалі зь лёнданскай рэдакцыі, і вось там ён сапраўды – чымсьці нагадвае маладога Фідэля. Фантастычнае відовішча, вы ўяўляеце – зьбіраюцца некалькі дзясяткаў тысячаў прыхільнікаў «Дэпэш Мод», а да іх выходзіць Фідэль і пачынае сьпяваць голасам Гэхана. Уяўляеце?

– Ведаеце, – кажу я памаўчаўшы, я наагул разумею, што ён, канешне, старэйшы за мяне, я, як правіла, намагаюся нармальна зь людзьмі размаўляць, ну, але тут мужык такое кажа. – Ведаеце, – гавару я, – вы такога нам не кажыце. І ведаеце чаму?

– Чаму? – разгублена пытаецца вядучы.

– Таму, – працягваю я, – што мы вось тут вас сумленна слухалі-слухалі, мы ў прынцыпе праслухалі ўсё – і пра маракоў, і пра паліцыю, і пра скатаў.

– Пра скатаў? – не разумее вядучы.

– Ага, – і пра электрычных скатаў. Але не кажыце нам пра Фідэля. І ведаеце чаму?

– Чаму? – зноў пытаецца вядучы.

– Таму, што вось мы зь сябрам сядзім тут – у чыёйсьці кватэры, пасярод чыёйсьці мэблі, пасярод кетчупу і чакаляду і ледзьве выжываем. І ведаеце чаму? Проста таму, што мы ўжо другі дзень шукаем нашага сябра, нашага сябра Карбюратара, і ведаеце чаму мы яго шукаем? Таму што ў яго, – я цяжка падбіраю словы, – пару дзён таму загінуў тата, уласна ня тата, айчым, хоць якая, на хуй, розьніца, ён у яго загінуў, і мы ня можам гэтага дзёўбанага Карбюратара знайсьці ўжо другі дзень, і нам ад гэтага так херова, што мы сядзім і жарэм усё, што нам трапляецца пад руку, разумееце? таму, што мы напханыя тытунём і травой, партвэйнам і сьпіртам, і мне асабіста гэта ўжо папярок горла стаіць, у прамым сэнсе гэтага слова.

– Ага, – нарэшце ўстаўляе слова вядучы, – такім чынам, у вашага сябра загінуў тата.

– Айчым, – папраўляю я.

– Адзін хуй, – нецярпліва кажа вядучы. – І вы ад гэтага п’яце гарэлку і ўжываеце лёгкія наркотыкі?

– Не, – кажу, – не зусім. Гарэлку мы п’ем проста

1 ... 41 42 43 ... 53
Перейти на сторінку:

 Увага!

Сайт зберігає кукі вашого браузера. Ви зможете в будь-який момент зробити закладку та продовжити читання книги «Дэпэш Мод», після закриття браузера.

Коментарі та відгуки (0) до книги "Дэпэш Мод"