Книги Українською Мовою » 💙 Сучасна проза » Дэпэш Мод 📚 - Українською

Читати книгу - "Дэпэш Мод"

В нашій бібліотеці можна безкоштовно в повній версії читати книгу онлайн українською мовою "Дэпэш Мод" автора Сергій Вікторович Жадан. Жанр книги: 💙 Сучасна проза. Наш веб сайт ReadUkrainianBooks.com дає можливість читати повні версії улюблених книг на Вашому гаджеті (IPhone, Android) або комп’ютері абсолютно безкоштовно, без реєстрації та СМС. Також маєте можливість завантажити книги на свій гаджет у форматі PDF, EPUB, FB2. Файли електронних книг - це цифрові файли, які призначені для перегляду на спеціальних пристроях, що відомі як читальні пристрої для електронних книг.

Шрифт:

-
+

Інтервал:

-
+

Добавити в закладку:

Добавити
1 ... 44 45 46 ... 53
Перейти на сторінку:
памыў, уласна – не памыў, а шчодра паліў халоднай бруднай вадой, нас трасе, на вакзале мы папрасілі Сабаку зьбегаць купіць у кіёску што-небудзь пажэрці, Сабака купіў дзьве паўтаралітровыя пляшкі мінэралкі, так што ён іх цяпер і трымае, мы сядзім у пустым халодным вагоне, ні табе грыбнікоў, ні дзембеляў, нават міліцыі няма, уся міліцыя зараз выконвае плян недзе ў сваім Кіеўскім раёне, дзе яшчэ засталіся хаця б якія жывыя людзі, хоць бы нехта, каго можна зацягнуць у газавую камэру, мы перажылі сваю камэнданцкую гадзіну і ўпарта намагаемся цяпер выехаць кудысьці ў нікуды, ну, хоць куды-небудзь.

Толькі дзеці мітусяцца па вагоне, мы яшчэ толькі зайшлі, яны ўжо сядзелі ў нашым вагоне, яны прыехалі ў ім аднекуль з дэпо, нас-та з Васем яны дакладна не спужаліся б, яны, здаецца, наагул нічога не баяцца, такое ўражаньне, што яны ўжо ўсё ў сваім жыцьці перажылі, са сьмерцю ўключна, ну, але пры адным выглядзе незадаволенага абрыганага Сабакі, яны перапужаліся і зьбіліся ў зграю, вы адкуль? пытаецца Вася, і яны пачынаюць нешта распавядаць, што, маўляў, тут і жывуць, у электрычцы, начуюць па вагонах, асабліва цяпер, калі дажджы, катаюца да канцавой, потым вяртаюцца назад у горад, часам начуюць у міліцыі, але міліцыя іх звычайна адпускае, каб яны не нанесьлі ім у камэры рознай заразы, так і жывуць, нядрэнна, дарэчы, жывуць, не найгорш.

Нарэшце яны ўздымаюцца і ідуць у суседні вагон. Гэта для іх нібы перайсьці з кухні ў вітальню, акупавалі цягнік і катаюцца па адным і тым самым маршруце, як завядзёныя, або праклятыя.

Я спрабую заснуць, але мяне ўвесь час выкідае са сну, нібы няўдалага сэрфінгіста з хвалі, і я пачынаю ціха стагнаць.

– Табе што – дрэнна? – пытаецца Вася.

– Ныркі штосьці ныюць.

– Да, растрэсла цябе.

– Ага, растрэсла. канешне – растрэсла.

У тыя кароткія хвіліны, калі я ўсё ж устаю на сваю хвалю, утрымліваюся на дошцы і лячу ўніз, я сьню двух анёлаў – адзін таўсьцейшы, другі вышэйшы, яны выходзяць у калідор і пачынаюць хуячыць адзін аднаго, пер’е ляціць ва ўсе бакі, і іхныя доўгія жаночыя пазногці, якімі яны драпаюць адзін аднаму твары і пад якімі запяклася соль нябёсаў, пабліскваюць у паветры, як нажніцы ў руках спраўных краўцоў, яны б’юць адзін аднаго па твары, і ўжо іхныя кулакі перамазаныя крывёй, і раптам адзін зь іх падае, б’ецца галавой аб халодную калідорную плітку, і той – вышэйшы – які перамог, падыходзіць да яго і цалуе яго ў паўнаватыя крывавыя вусны, зь якіх пачынае выцякаць пастэрызаванае малако.

Мне сьніцца, што я – лёгкія гэтага анёла, я адчуваю, як доўга і старанна нехта біў яго – майго анёла, акурат па той частцы яго поўнага цела, дзе знаходжуся я, цяжкімі футбольнымі буцамі, я паволі пераварочваюся ў ягоным целе, увесь ў рубцах і ранах, з маіх ранаў праступае малако, я спрабую ўхіліцца ад удараў, але мне проста няма куды ўхіляцца, таму што я цалкам залежу ад таго, у чыім целе я знаходжуся, хто прыкрывае мяне сабой і хто ўвесь час мяне выкарыстоўвае, мне застаецца толькі цярпець і назіраць, як гэтае малако праступае скрозь усе мае поры, скрозь кожны надрэз, скрозь кожную рваную рану, скрозь кожны шнар, выцякае зь мяне разам з маім болем, разам з маім страхам, разам з маім жыцьцём.

Мне сьніцца мой анёл, ужо мёртвы, яго перавозяць кудысьці, каб спаліць яго мёртвае пераможанае цела, яго цягнуць па чорнай падлозе моргу, нібы мёртвую курыцу, кроў з малаком перамяшаліся ў ягоным пер’і і цягнуцца за ім крывавым сьледам, яго зацягваюць у нейкі вялікі пакой, кладуць на мэталічны стол і здымаюць зь яго рэшткі адзеньня – здымаюць чорныя бухгалтарскія нарукаўнікі, здымаюць шэры дзелавы касьцюм, здымаюць жоўтыя італьянскія чаравікі, здымаюць чорныя шкарпэткі, сінія трусы, белую майку, нехта дастае нарэшце скальпель і ўскрывае майго анёла, разразае яго ад горла да жывата і разглядвае яго скалечаныя і вымучаныя вантробы, выжраныя зь сярэдзіны мурашамі, пчоламі і павукамі і запоўненыя тлустым пастэрызаваным малаком. Разрэз расьцінае малюнак на яго скуры, на малюнку – старое, ужо бляклае расьпяцьце – жоўты Ісус на пафарбаваным зялёнкай крыжы. Ісуса скальпель амаль не закрануў – а вось расьпяцьце раскалолася напалам, так што цяпер трэба хіба што сшыць гэтую мёртвую грудную клетку, каб мець уяўленьне, як яно там усё выглядала – на самай справе.

3.40

У Чугуеве мы не выходзім. Недзе ў горадзе ў гэты час, я сабе так думаю, тоўстае і потнае цела Какавы перавярнулася. Калі б ён гэта бачыў, ён бы нас пракляў. Але ў Чугуеве электрычка спыняеца на паўтары хвіліны, вакзал у Чугуеве ў гэтую трывожную ноч мокры і непрыветны, і я бы ня выйшаў са свайго вагону нават калі б мне давялося стаяць тут і двое сутак, хоць гэта ніякім чынам не апраўдвае мяне ў вачах данбаскай інтэлігенцыі. Як бы там ні было – мы не выходзім. І ніхто не выходзіць.

5.30

На Канцавой мы хочам знайсьці хоць бы якую лаўку, дзе можна было б перачакаць пару гадзін, да наступнай электрычкі, але тут ужо на самой справе зьяўляюцца дзембелі з грыбнікамі, усе лаўкі ў зале чаканьня занятыя нейкімі падазронымі суб’ектамі, таму мы выходзім на адзіную плятформу, па радыё яе чамусьці патасна называюць першай, так, нібы тут недзе ёсьць другая, мэтраў за сто ад вакзалу бачны высокі пешаходны мост, вісіць над усёй гэтай панарамай, прыкольна, кажу я, пайшлі на мост, усё адно спаць няма дзе, мы ўздымаеся па мэталічнай лесьвіцы і разглядаем тэрыторыю, бясконцыя разгалінаваньні рэек, зьбітыя ў кучу таварнякі, цыстэрны, шчабёнка, сэмафоры, дрэвы, туман, вакзальныя будыніны, столькі ўсяго, а няма пра што пагаварыць, таму мы моўчкі сядзім тут, сярод туману і хмараў, і разглядаем усю гэтую пакалечаную чыгункавую інфраструктуру, павольна п’ючы халодную мінэральную ваду.

7.25

Нарэшце наша электрычка, мы праціскаемся скрозь сонны дзембельскі натоўп і рушым у бок Вузлавой. Жыцьцё працягваецца яшчэ на дзьве гадзіны. Дзьве нармальныя ранішнія гадзіны, чаму б і не.

Шкада, немагчыма заснуць, я, напрыклад, не магу доўга спаць у вертыкальным стане, мяне гэта неяк прыніжае ці што, жахліва – сядзіш і сьпіш, ці стаіш і сьпіш, ну, вы разумееце пра што я, а тут яшчэ і надвор’е пачынае псавацца, адусюль налязаюць хмары, усё нібыта так добра, здавалася б – туман, рэйкі, цыстэрны, а тут такая лажа, зноў будзе дождж, зноў уся гэтая нябесная

1 ... 44 45 46 ... 53
Перейти на сторінку:

 Увага!

Сайт зберігає кукі вашого браузера. Ви зможете в будь-який момент зробити закладку та продовжити читання книги «Дэпэш Мод», після закриття браузера.

Коментарі та відгуки (0) до книги "Дэпэш Мод"