Книги Українською Мовою » 💙 Сучасна проза » Дэпэш Мод 📚 - Українською

Читати книгу - "Дэпэш Мод"

В нашій бібліотеці можна безкоштовно в повній версії читати книгу онлайн українською мовою "Дэпэш Мод" автора Сергій Вікторович Жадан. Жанр книги: 💙 Сучасна проза. Наш веб сайт ReadUkrainianBooks.com дає можливість читати повні версії улюблених книг на Вашому гаджеті (IPhone, Android) або комп’ютері абсолютно безкоштовно, без реєстрації та СМС. Також маєте можливість завантажити книги на свій гаджет у форматі PDF, EPUB, FB2. Файли електронних книг - це цифрові файли, які призначені для перегляду на спеціальних пристроях, що відомі як читальні пристрої для електронних книг.

Шрифт:

-
+

Інтервал:

-
+

Добавити в закладку:

Добавити
1 ... 48 49 50 ... 53
Перейти на сторінку:
сапраўдны стары патэфон, як у тэлевізары, адным словам, інвалід дастае нейкую пласьцінку, штосьці там круціць і машына раптам пачынае працаваць, хто б мог падумаць, ён задаволена аглядае ўсіх дзембеляў і ўсіх мужыкоў у аранжавых камізэльках, але ніхто не ўдупляецца, што гэта за інвалід і што гэта за патэфон у яго на плятформе, тады інвалід заўважвае нас, і разумее – калі ў гэтым бэстыарыі хтосьці яго і ўспрымае, то хіба што гэтыя тры сонныя, мокрыя, зьнядоленыя прыдуркі – то бок мы, і ён усьміхаецца нам, маўляў – давайце, пацаны, ідзіце сюды, паслухаем райскія мэлёдыі для інвалідаў і юродзівых, калі яшчэ вы такое пачуеце, ідзце-ідзіце, ня бойцеся. Мы падыходзім да яго, ён працягвае нам усьміхацца, хоць, можа, ён на самой справе і ня нам усьміхаецца, ну, але ўсё адно прыемна, што не кажыце, мы сядаем побач і слухаем яго жорсткае, падранае і парэпанае вінілавае рэтра, Сабака таксама ўсьміхаецца і наагул распускае соплі, і я так сабе думаю – што вось і дзембелі, і аранжавыя мужыкі, і мокрыя дрэвы, і халодныя плыні – ва ўсім у гэтым нібыта нічога няма, ну, нармальныя мужыкі, нармальныя дзембелі, плыні нармальныя, але разам з тым, я сяджу зараз тут – на гэтым вакзале, побач зь незнаёмым інвалідам, слухаю гаўнянае, у прынцыпе, рэтра, але ёсьць у гэтым нешта правільнае, менавіта так і мае быць, і выключы адсюль зараз плыні, ці выключы адсюль аранжавых мужыкоў – усё адразу зьнікне, радасьць і спакой трымаюцца менавіта на вялікім лягічным яднаньні тысячы нікому не патрэбных, анамальных шызафрэнічных штук, якія, пры спалучэньні ў нешта адзінае, даюць табе ў рэшце рэшт поўнае ўяўленьне пра тое, што такое шчасьце, што такое жыцьцё, і галоўнае – што такое сьмерць.

Эпілог № 1

10.45

З вакзалу выходзіць патруль, ляніва акідвае вокам тэрыторыю і спыняе свой цяжкі позірк на інвалідзе. Яны падыходзяць да мужыка, пра нешта зь ім перамаўляюцца, інвалід ім усьміхаецца гэтаксама безьзьмястоўна, як і 45 хвілін таму ўсьміхаўся нам, яны насядаюць на яго з двух бакоў, нарэшце адзін зь іх, відаць старэйшы, не вытрымлівае і валіць з нагі па патэфоне, які пры гэтым адлятае ўбок і маркотна замаўкае.

– Трэба было забраць інваліда, – кажу я Васю.

– Куды – у лягер? Яны ж тут свае, павінны дамовіцца.

– Як свае? – кажу. – Глядзі, што, сукі, з машынай зрабілі.

Мы ўжо сядзім у вагоне сваёй электрычкі, якая вось-вось мае рушыць і назіраем, як інвалід спрабуе ўстаць і сабраць па кавалках кішкі свайго патэфону. Але адзін зь мянтоў, відаць малодшы, хутка падбягае да зламанай машыны і яшчэ раз падфутбольвае яе нагой, ад чаго патэфон зноў узьнімаецца ў паветра і, цяжка пераляцеўшы, падае каля самага ўваходу ў вакзал.

– Я зараз, – раптам кажа Сабака.

– Пачакай, – спыняю я яго. – Ты куды?

– Стой, Сабака, – крычыць Вася. – Мы ўжо едзем.

– Яжджайце безь мяне, – крычыць ён і выходзіць.

– Што зь ім?

– Ня ведаю, – кажа Вася. – Можа, яму херова.

– Давай выйдзем пачакаем, – прапаную я.

– Куды пачакаем? А Карбюратар? Хер зь ім – няхай застаецца. Прыедзем – забяром.

10.47

Электрычку ператоргвае і мы вырушаем далей на Ўсход, але яшчэ пасьпяваем убачыць, як наш сябра-габрэй-Сабака-Паўлаў падыходзіць да аднаго зь мянтоў, да таго, які старэйшы, паварочвае яго да сябе і прыцэльна зацэджвае яму проста ў ягонае сяржанцкае ябала, так што картуз валіцца на зямлю, ды і сам сяржант валіцца, але яму на выручку – пасьпяваем заўважыць мы – кідаецца іншы патрульны, той, які малодшы, а з самога вакзалу выбягаюць яшчэ двое ці нават трое ўблюдкаў ува ўніформе – пасьпяваем падлічыць мы – уласна, гэта і ўсё, што мы пасьпяваем. Электрычка ад’яжджае, давай, крычу я Васю Камуністу, рві стоп-кран, ты што – дурны? Пытаецца Вася, які стоп-кран, гэта ўсяго толькі электрычка, усё, кажа ён, праехалі.

10.51

Спачатку Сабаку б’юць проста на плятформе, паступова навокал іх зьбіраецца натоўп, інвалід пасьпявае некуды зьбегчы, разам са шматкамі сваёй рэтра-машыны, потым паставыя зацягваюць непрытомнага Сабаку да сябе ў апарняк, прыкоўваюць кайданкамі да лавы, паліваюць вадой зь вядра і пачынаюць мачыць па-новай, хоць карысьці з гэтага ўжо і мала – Сабаку дык дакладна. У нейкі момант, калі ўжо ён, зноў непрытомны, ляжыць на мокрай падлозе, зь ягонага горла выбіваюцца дзьве стомленыя стронгі і, лупячы хвастамі па цэмэнтаванай падлозе, скачуць пад лаву і срэбна пабліскваюць паламанай луской.

Пад вечар ён усё ж прыходзіць у прытомнасьць, пакрыўджаны ім сэржант ужо зьмякчаецца, ладна, кажа, сука, давай, яжджай да свайго Харкава, каб я цябе тут ня бачыў, – убачу – заб’ю, яны з напарнікам загружаюць Сабаку ў вячэрні транзытны на Харкаў і папярэджваюць правадніка, каб той не забыўся ў Харкаве скінуць цела, праваднік перапужаны, але што рабіць, у вагон ён акрываўленага Сабаку не пусьціў, вынес яму вады, на, кажа, абмыйся, Сабака цяжка паводзіць разьбітай галавой, не зусім разумеючы дзе ён і хто ён. Так і сядзіць у тамбуры на падлозе да самага Харкава, там праваднік адчыняе дзьверы і дапамагае яму спусьціцца ўніз, Сабака робіць некалькі крокаў, але раўнавагі не губляе і ледзве ўтрымліваецца на нагах, потым усё ж зьбіраецца і выходзіць у горад. Праз гадзіну ён прыпаўзае да сваёй бабулі-вэтэрана, о, кажа бабуся, Віталік, дзе гэта ты быў? нармальна, кажа Сабака, усё нармальна, і падае каля лядоўні.

Праз два дні бабуля выклікае хуткую. О, у сваю чаргу кажуць дактары, у яго ж страсеньне мазгоў і ключыца, здаецца, зламаная, яны выносяць Сабачае цела на вуліцу і вязуць лячыць.

Празь некалькі дзён Сабака прыходзіць у прытомнасьць, дактары да яго хутка прывязваюцца, яго перастае нудзіць, так што, нібыта, усё ў парадку, Сабака нават пачынае падымацца з ложка і гуляць па калідоры, сябруе з пэрсаналам і наагул ідзе на папраўку. У суботу, калі ў аддзяленьні застаецца толькі дзяжурная сястра, Сабака залязае ў кабінэт загадчыка аддзяленьнем, знаходзіць там сьпірт, аскарбінку і яшчэ нейкія таблеткі, і ўсё гэта зжырае, не адыходзячы ад касы – у кабінэце загадчыка аддзяленьнем.

Наступнага ранку Сабаку знаходзяць на падлозе ў кабінеце, з рота Сабакі цячэ сьліна, яго пачынаюць адкачваць, адкачаўшы, думаюць – што з гэтай сукай цяпер рабіць. Пакідаць яго ў сябе пакрыўджаны пэрсанал адмаўляецца.

Лета Сабака праводзіць у дурцы. Ён хутка таўсьцее і дзічэе, сапраўдная табе дзікая

1 ... 48 49 50 ... 53
Перейти на сторінку:

 Увага!

Сайт зберігає кукі вашого браузера. Ви зможете в будь-який момент зробити закладку та продовжити читання книги «Дэпэш Мод», після закриття браузера.

Коментарі та відгуки (0) до книги "Дэпэш Мод"