Читати книгу - "Дэпэш Мод"
Шрифт:
Інтервал:
Добавити в закладку:
Заўжды так: хочаш ня хочаш – мусіш змагацца, інакш з гэтага нічога ня выйдзе, або сядзі дома і ня рыпайся, або ўжо давай – спрабуй узяць за яйцы прыкрыя абставіны, а там, калі ўсё атрымаецца, цябе абавязкова чакае джэк-пот, ну, там, ня ведаю, што ў такіх выпадках даюць пераможцам – дысконтная картка, пастаянныя зьніжкі, бясплатны сэкс, карацей – дрыгайся, інакш табе з гэтага гаўна ўсё адно ня выбрацца; Вася з адчаем глядзіць, як паўз яго праплываюць апошнія вакзальныя прыбудовы, зьнікаюць спэкулянткі і кантрабандысты, нават ментаўні нідзе не відаць, у такой сытуацыі ён бы і ёй быў рады, увесь гэты набор знаёмых і родных рэалій зьнікае недзе ў блакітнай далечыні, і ў гэты час бакінскі камісар разьбіраецца са сваімі няхітрымі справамі, згадвае пра закладніка і спрабуе зайсьці ва ўласнае купэ. Але дзьверы не паддаюцца. Гэй, няверны, давай адчыняй, крычыць ён нешта накшталт гэтага. Вагон трывожна чакае. Вася гарачкава круціцца ў вакне і раптам разумее, што захрас. Праваднік наагул нічога не разумее. Ён па звычцы гаворыць па-азэрбайджанску са шчодрымі дадаткамі з братніх славянскі моў, спачатку проста лаецца, потым пужаецца – раптам скаўта хапіў кандрацій, потым нэрвова пачынае заклікаць Васю да парадку і сумленьня, пасажыраў заклікае быць сьведкамі, цягнік ужо недзе ў прыгарадзе, і тут аконная рама, у якой захрас Вася Камуніст, не вытрымлівае і трашчыць, Вася пасьпявае згрупіравацца, выварочваецца ў акне і цалкам прыцэльна, як пацяганы дваровы кацяра, спланоўвае з акна, вецер урываецца ў пустое купэ для адпачынку праваднікоў і весела шпурляе пад столь гральныя карты, упакоўкі з-пад прэзэрватываў і парнаграфічныя ўлёткі, руйнуючы, адным словам, усталяваны побыт працаўніка азэрбайджанскага міністэрства шляхоў спалучэньня. І бясконцы цягнік, напоўнены мяшкамі з вугалем і валізамі з гераінам, весела памахвае хвастом і ўжо пярэднімі вагонамі ўяжджае на тэрыторыю Расіі, адным словам, чувакам не пазайздросьціш.
23.00 – 08.00
Вася нават нічога не ламае, у сэнсе, не ў вагоне нешта, а сабе – нічога не ламае. Проста скочваецца з насыпу, рве правую штаніну, але нават вадзяру – якую ён увесь гэты час сутаргавата прыціскае да сэрца – не выпускае і не разьбівае. Ужо не гаворачы пра розныя там рэбры, галенастопы і ўсякую такую анатамічную паябень. Устае так, нібы нічога не адбылося, абцярушвае штаніну, выцірае ўспацелыя далоні аб швэдар, каб гарэлка, глядзі, ня высьлізнула, і ідзе шукаць цывілізацыю, ну, але якая там цывілізацыя, калі ты з вагона выпаў, так – ідзеш, куды можаш, уздоўж заводзкіх парканаў, мінаючы колішнюю гордасьць абароннай прамысловасьці і толькі зямля пад падэшвамі чвякае – вязкая і прыставучая, як пажаваны стымарал. Але раптам Вася выходзіць на трамвайныя рэйкі, ну, гэта ўжо добра, думае ён, яшчэ б ведаць, у які мне бок, ён сядае на рэйкі і дастае пляшку. Надпівае і думае пляшку схаваць, але вырашае не сьпяшацца, куды сьпяшацца, думае ён, да раніцы пратрымаюся, а там пабачым, і ён п’е далей і не пераймаецца надта ні гэтай ноччу, ні ўсім сваім няўдалым бізнэсам. Усё нармальна ў прынцыпе, усё нармальна, магло быць нашмат горш, маглі наагул забіць або падвесіць дзе-небудзь у тамбуры, або ў топцы засмажыць, тунгусы сраныя, Вася смачна прыкладаецца да пляшкі, да, думае ён, добра, што вадзяры шмат, усю нават ня вып’ю. Добра, дарэчы, што ня вып’ю, а то дзе яе зараз купіш, думае ён і так і сядзіць – у драных джынсах, што спадаюць бяз паса, у цёмным швэдры і бітых красоўках, на мокрых рэйках, на якіх час ад часу пабліскваюць пранізьлівыя месяцовыя промні.
А першай ночы Васю ледзь не пераехаў дзяжурны трамвай. Кіроўца толькі ў апошні момант бачыць, што на рэйках нешта ёсьць, сабака, думае кіроўца, і вырашае давіць, але ўсё ж пасьпявае заўважыць, што не – не сабака, які сабака, сабакі вадзяру з горла ня глушаць, пасьпявае прытармазіць, выбягае з трамвая і знаходзіць на рэйках п’янага Васю. Ты што
Увага!
Сайт зберігає кукі вашого браузера. Ви зможете в будь-який момент зробити закладку та продовжити читання книги «Дэпэш Мод», після закриття браузера.