Книги Українською Мовою » 💙 Сучасна проза » Дэпэш Мод 📚 - Українською

Читати книгу - "Дэпэш Мод"

В нашій бібліотеці можна безкоштовно в повній версії читати книгу онлайн українською мовою "Дэпэш Мод" автора Сергій Вікторович Жадан. Жанр книги: 💙 Сучасна проза. Наш веб сайт ReadUkrainianBooks.com дає можливість читати повні версії улюблених книг на Вашому гаджеті (IPhone, Android) або комп’ютері абсолютно безкоштовно, без реєстрації та СМС. Також маєте можливість завантажити книги на свій гаджет у форматі PDF, EPUB, FB2. Файли електронних книг - це цифрові файли, які призначені для перегляду на спеціальних пристроях, що відомі як читальні пристрої для електронних книг.

Шрифт:

-
+

Інтервал:

-
+

Добавити в закладку:

Добавити
1 ... 14 15 16 ... 53
Перейти на сторінку:
– дэбіл? крычыць ён, я ж цябе, бля, ледзь напапалам не разьдзяліў. Прабач, кажа Вася, я ад цягніка адстаў, на, вось, вадзяры, кіроўца бярэ, добра, кажа ён сам сабе, ад стрэсу трошкі можна, і сядае каля Васі. Так яны і сядзяць сабе на рэйках, нават не размаўляючы, сядзяць, маўчаць, не перашкаджаюць адзін аднаму – рэйкі шырокія, месца ўсім хопіць, пачынае накрапваць дробны дождж, ладна, кажа нарэшце кіроўца, паехалі, я цябе магу да парку падкінуць, там неяк дабярэшся, дзякуй, кажа Вася, але квіток купіш, у нас тут кантралёры на лініі, якія кантралёры? дзівіцца Вася – ноч на двары, ага, абражаецца кіроўца, прызвычаіліся без квіткоў езьдзіць, ладна, мне час ехаць, і яны залязаюць у халодны трамвай і едуць у парк, па дарозе сапраўды падсажваецца кантралёрка, падыходзіць да Васі, той хоча заплаціць ёй, лезе ў кішэню, але знаходзіць там толькі тоўсты пачак расійскіх рублёў, вытаргаваных у гуцулаў, і ўсё, і больш нічога, вось, кажа ён кантралёрцы, вазьміце. Што гэта? – пытаецца тая, грошы, – гаворыць Вася, якія гэта грошы? гэта брудныя грошы, – гаворыць Вася, – брудныя. Вазьміце іх, калі ласка. Але кантралёрка раптам кажа: ні фіга – мне гэтыя грошы не патрэбныя, давай нашыя. Ды дзе я іх вазьму? – стомлена адбіваецца Вася. Бяры дзе хочаш, – жорстка гаворыць кантралёрка. Я ад цягніка адстаў, – кажа Вася, але кантралёрка не рэагуе. Ну, хочаце, я вам вадзяры дам? Не, – адмаўляецца кантралёрка, не хачу. Як гэта? – зьдзіўляецца Вася.

«Што тут скажаш, – думае ён. – Ні квітка ўзяць, ні штраф заплаціць, няпруха, адным словам». Ён выходзіць з трамваю, сядае на рэйкі і дастае другую пляшку. Мокрыя бліскучыя рэйкі раўнамерна цягнуцца ад яго ў абодва бакі бясконцасьці, менавіта гэта, па вялікім рахунку, і мірыць яго з рэчаіснасьцю.

Уступ №4

22.00

Калі я стану дарослым і мне будзе 64, я абавязкова ўзгадаю ўсё гэтае марнатраўства, хоць бы дзеля таго, каб спраўдзіць, ці ператварыўся і я ў такую маларухомую худобу, якая толькі і можа што перажоўваць нікелевымі сківіцамі запасы хаўкі, нарыхтаваныя для доўгай палярнай зімы. Як я буду пачувацца ў 64? Ці будуць мяне таксама ненавідзець усе гэтыя дзеці вуліц і супэрмаркетаў, як сёньня я ненавіджу ўсіх, каму за 40 і хто пасьпеў ужо акапацца на зялёных пагорках гэтага жыцьця, акурат зь яго сонечнага боку? І як я сам буду ставіцца да іх? Што трэба рабіць цягам жыцьця са сваімі мазгамі, каб яны наскрозь не пратухлі і не ператварыліся ў сьлізкую масу водарасьцяў, непрыдатных нават для харчовага ўжываньня? Падазраю, калі я нешта пра гэта і даведаюся, дык менавіта ў свае 64, і тады штосьці мяняць мне ўжо не захочацца. Што зь імі з усімі робіцца, яны, вядома ж, таксама пачыналі як нармальныя вясёлыя жыхары нашых гарадоў і вёсак, ім, натуральна, падабалася гэтае жыцьцё, не маглі ж яны адпачатку быць такімі дэпрэсіўнымі ўёбкамі, якімі яны зьяўляюцца цяпер, у свае 50-60. Тады з чаго пачыналася іхная пэрсанальная вялікая дэпрэсія, дзе яе карані? Пэўна, гэта ад сэксу ці ад савецкай улады, іншага тлумачэньня асабіста я не знаходжу. Я люблю разглядаць старыя фотаальбомы з карткамі 40-50 гадоў, дзе гэтыя чувакі, вясёлыя і коратка стрыжаныя, абавязкова ўсьміхаюцца ў камэру, у вайсковых або пэтэвэшных формах, з простымі і патрэбнымі ўсім рэчамі ў руках – разваднымі ключамі, фугаснымі гранатамі, ці на крайняк – макетамі самалётаў, дзеці вялікага народу, сьцяганосцы, бляха-муха, куды гэта ўсё падзелася, савок выціснуў зь іх усё людскае і ператварыў у паўфабрыкаты для дзядзькі сэма, вось што я думаю. Ва ўсялякім разе я ўвесь час заўважаю, зь якой нянавісьцю і агідай яны глядзяць на ўласных дзяцей, яны плююць на іх, адлоўліваюць у глухіх калідорах нашай бязьмежнай краіны і хуячаць па нырках цяжкім кірзавым ботам сацыяльнае адаптацыі. Вось такая вось рэч.

19.00

Калі перад табой столькі дзьвярэй, ты ніколі ня ведаеш, у якія менавіта табе трэба зайсьці, – думаю я, стоячы перад тралейбусам. Гэта ўжо трэці ці чацьвёрты, якія я прапускаю, я ніяк не магу сканцэнтравацца і вырашыць, што канкрэтна мне трэба і для чаго. То бок, куды я маю паехаць і хто мяне там чакае. Неяк неспадзявана я застаўся адзін, без сяброў і знаёмых, без настаўнікаў і гуру, і толькі пасажыры, што стаяць тут поруч са мной, на канцавой, пад дажджом, запіхваюцца ў тралейбусы, і я ім, здаецца, перашкаджаю. Ва ўсялякім разе глядзяць яны на мяне непрыветна, гэта ўжо дакладна. І вось, калі я ўжо больш-менш вырашаю, чаго хачу, за маёй сьпіной узьнікаюць дзьве постаці ў плашч-палатках і пагонах і забіраюць мяне з сабой, я спачатку вырашаю ўскочыць у пусты тралейбус, ну, але гэта дакладна быў ня мой маршрут і ня мой дзень – мяне схапілі за рукі і пацягнулі праз плошчу.

19.30.

Выглядае, як казарма. І пахне, як у казарме, дарэчы, чым тут напраўду пахне? Тушонкай, ва ўсіх казармах пахне тушонкай і дэзэртырамі, доўбанае гарматнае мяса, вось чым тут пахне. У шкляной будцы сядзіць вартавы з абрэзаным калашом, чытае парнуху і жарэ кансэрвы, выцягваючы іх са слоіка раскладной лыжкай. Калі мы зайшлі, ён нават не варухнуўся, вось што значыць баявая выпраўка і жалезныя нэрвы. У калідоры вісіць некалькі вялікіх лямпаў, праўда, сьвятло ня надта яркае, але ў мяне паўгадзіны ўжо цякуць сьлёзы, я амаль нічога ня бачу, так што лямпы мяне сьлепяць, я нават не магу разглядзець што там за кансэрвы жарэ вартавы. Ён нас моўчкі прапускае, і яны нават не вітаюцца адзін з адным, чмошны народ – сяржанты, чмошны і суворы, як фіны альбо лапландцы. Яны мяне проста ненавідзяць, ублюдкі фашысцкія, сядзяць тут, жаруць сваю тушонку, я б зараз ужо дома быў, калі б ня гэтыя лапландцы. З выгляду нармальныя чувакі, магчыма, на некалькі гадоў старэйшыя за мяне, у іншых абставінах мы маглі б пасябраваць, хадзілі б на футбол, у кіно, я ня ведаю, што там яшчэ робяць сябры, ну, але людзі вельмі псуюцца, варта ім толькі абматацца службовымі анучамі, магу толькі ўявіць, што зь імі далей будзе, гэта ж так проста ня скончыцца, яны ж самі павінны разумець такія рэчы, лапландцы гэтыя.

19.15

Так, пацан, – кажа адзін зь іх, відавочна, старэйшы, або нахабнейшы. – Альбо ты ідзеш далей, альбо мы зараз цябе заб’ем. Пачакайце-пачакайце, – кажу я, – вы не разумееце – у мяне ўсё нармальна,

1 ... 14 15 16 ... 53
Перейти на сторінку:

 Увага!

Сайт зберігає кукі вашого браузера. Ви зможете в будь-який момент зробити закладку та продовжити читання книги «Дэпэш Мод», після закриття браузера.

Коментарі та відгуки (0) до книги "Дэпэш Мод"